Конар МакГрэгар вярнуўся ў пул допінг-тэставання UFC
1- 1.08.2025, 22:07
- 2,350
Былы чэмпіён UFC у дзвюх вагавых катэгорыях не біўся з лета 2021 года.
Былы чэмпіён UFC у дзвюх вагавых катэгорыях Конар МакГрэгар вярнуўся ў пул допінг-тэставання прамоўшэну.
На антыдопінгавым сайце UFC з'явілася інфармацыя, што ірландзец здаў адзін тэст за 2025 год.
Два дні таму Макрэгар паведамляў у Instagram, што здаў першы сёлета допінг-тэст.
У актыве МакГрэгара 22 перамогі і шэсць паразаў у ММА. Ён быў першым байцом UFC, які адначасова валодаў двума тытуламі ў розных вагавых катэгорыях (напаўлёгкая і лёгкая).
Свой апошні бой Макгрэгар правёў улетку 2021 года супраць амерыканца Дасціна Пор'е на турніры UFC 264. Паядынак закончыўся ў першым раўндзе, калі Макгрэгар атрымаў пералом нагі.
У пачатку ліпеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў правядзенне бою UFC на тэрыторыі Белага дому ў 2026 годзе. МакГрэгар гаварыў пра жаданне ўдзельнічаць у ім.