Axios: Лонданскія перамовы прынеслі значны прагрэс плану Трампа што да Украіны
1- 10.08.2025, 10:11
- 9,000
Фота: Bloomberg
Амерыканскі чыноўнік раскрыў падрабязнасці.
Пасля шматгадзінных перамоў у Лондане стораны дасягнулі значнага прагрэсу ў рэалізацыі плана амерыканскага лідара Дональда Трампа па ўрэгуляванні вайны ва Украіне.
Пра гэта паведаміў журналіст Axios Барак Равід у сацсетцы X.
Равід са спасылкай на амерыканскага чыноўніка паведаміў, што сённяшнія сустрэчы ў Лондане прынеслі значны прагрэс у рэалізацыі плана Дональда Трампа па ўрэгуляванні вайны паміж Расеяй і Украінай.
«Амерыканскі чыноўнік паведаміў мне: «Сённяшнія шматгадзінныя сустрэчы прынеслі значны прагрэс на шляху да дасягнення мэты прэзідэнта Трампа - пакласці канец вайне ва Украіне напярэдадні будучай сустрэчы прэзідэнта Трампа і прэзідэнта Пуціна на Алясцы», - напісаў журналіст.