Аляскінскі батл
- Тэлеграм-канал «We Will Rock You»
- 10.08.2025, 11:53
- 5,458
Для пачатку на сцэну можа выйсці Растаргуеў.
Якімі дзівакамі трэба быць, каб зладзіць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы? Зрэшты, добра - на Алясцы, дык на Алясцы. Але ж трэба было б і культурную праграму для забаўкі «лідараў» прэзентаваць – зладзіць батл паміж пуцінскімі і трампаўскімі.
У Пуціна ёсць Растаргуеў з яго «Любэ» і прыдатнай да выпадку песняй «Не валяй дурня, Амерыка». Трамп, як вядома, прыхільнік Village People, у іх ёсць кампазіцыя «In The Navy». Таксама, як бы, «вайсковая тэматыка». Вось і трэба іх на сцэну і спаборнічаць.
Для пачатку, вядома, адзінарас Растаргуеў можа выйсці на сцэну і зачытаць сваё гістарычнае, з 2006-га:
«Мы (гурт «Любэ») прызналідля сябе, што партыя «Адзіная Расія» - гэта адзіная сур'ёзная палітычная сіла ў краіне...»
Калі такі батл адбудзецца, мы загадзя на баку Village People і красунь з кліпа. Прыгажосць выратуе свет, а не абцягнутая партупеяй і рамянямі пачвара ў гімнасцёрцы і ботах.
Тэлеграм-канал «We Will Rock You»