Гіганцкую кукурузу вырасцілі ў Камянецкім раёне
14- 10.08.2025, 13:45
- 6,522
Фотафакт.
Велізарнай кукурузай пахваліліся аграрыі Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці.
Фатаграфіяй унікальнага экзэмпляра падзяліўся Telegram-канал Камянец LIFE.
У сеціве нават прапанавалі зладзіць чэлендж «здымай палеткі з кукурузай, і будзем мераць, дзе больш».
«Гібрыд кукурузы «Саламандра» пасеялі на полі ААТ «Савушкіна пушча» 3 траўня. Перад пасевам унесена па 40 кг на гектар азотных угнаенняў. У якасці падкорму ў фазу 4–5 лісця ўнесена 30 кг азоту ў дзейным рэчыве, 30 кг суперфасфату і 120 кг калійных угнаенняў», – сказана ў паведамленні.
Вышыня нашумелай гіганцкай расліны - 3,62 м.
