9 снежня 2025, aўторак, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі заканчваюцца грошы на развіццё сістэм сувязі

5
У Расеі заканчваюцца грошы на развіццё сістэм сувязі

Прычына - недахоп сродкаў на абслугоўванне і развіццё інфраструктуры праз санкцыі.

Аператары «вялікай чацвёркі» – МТС, «Мегафон», «Білайн» і Т2 – заклікалі ўрад заблакаваць галасавыя выклікі ў замежных мэсэнджарах, уключаючы WhatsApp і Telegram, піша The Moscow Times. Ініцыятыва была агучаная падчас стратэгічнай сесіі па развіцці галіны сувязі ў канцы траўня, паведамляе крыніца Асцярожна Media ў кабміне. Аператары патлумачылі сваю прапанову недахопам сродкаў на абслугоўванне і развіццё інфраструктуры. Яны звярнулі ўвагу на павелічэнне выдаткаў і падаражанне абсталявання праз санкцыі, а таксама на значны рост мабільнага трафіку. З іх слоў, усё гэта пагражае зніжэннем тэмпаў развіцця сетак і запаволеннем інтэрнэту, асабліва ў мегаполісах, з улікам таго, што Федэральная антыманапольная служба (ФАС) выступіла супраць кратнага падвышэння тарыфаў для абанентаў.

Аператараў таксама непакоіць тое, што іх хочуць абавязаць кампенсаваць шкоду ад махляроў за прапушчаны падазроны трафік. У сувязі з гэтым яны лічаць поўнае блакаванне званкоў праз мэсэнджэры найлепшым развязаннем праблемы, спасылаючыся на досвед Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Сваю просьбу аператары паўтарылі на летніх нарадах у Мінлічбы. На іх думку, такі крок верне трафік з мэсэнджараў у звычайныя галасавыя выклікі, што пазітыўна адаб'ецца на фінансавым стане пастаўшчыкоў паслуг, знізіць узровень кібермахлярства і прадухіліць поўнае блакаванне WhatsApp і Telegram. Крыніцы выдання сярод аператараў адзначаюць, што пакуль Мінлічбы прапанову не падтрымала, але абмеркаванні працягваюцца.

У чэрвені стала вядома, што Мінлічбы прапанавала ўстанавіць забарону на званкі з замежных сім-карт. Па задумцы, ён будзе ўводзіцца па змаўчанні – абаненту давядзецца звяртацца да свайго мабільнага аператара, калі ён хоча разблакаваць функцыю. Таксама аператараў хочуць абавязаць маркіраваць усе выклікі з замежных сім-карт. Акрамя таго, яны павінны будуць адключаць нумары, западозраныя ў махлярстве, і ўносіць іх у спецыяльны рэестр. Пры гэтым Мінлічбы атрымае права патрабаваць запісы такіх тэлефонных размоваў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках