NYT: Самы даўні паплечнік Пуціна выступіў супраць вайны
11- Дзмітрый Казак
- 10.08.2025, 14:56
- 20,102
Дзмітрый Казак папярэдзіў, што гэта прывядзе да катастрофы.
Сярод расейскай уладнай эліты наспявае незадаволенасць жорсткай вайной супраць Украіны і агулам таталітарным паліцэйскім рэжымам, які склаўся ў Расеі. Адным з нямногіх, хто адкрыта выступае супраць вайны (хоць і не публічна), з'яўляецца адзін з самых даўніх паплечнікаў Пуціна Дзмітрый Казак. Аб гэтым піша The New York Times.
Казак нарадзіўся ў савецкай Украіне, служыў у савецкіх спецпадраздзяленнях і працаваў з Пуціным у мэрыі Санкт-Пецярбурга ў 1990-х гадах. Калі Пуцін стаў прэм'ер-міністрам Расеі ў 1999 годзе, ён прызначыў Казака кіраўніком свайго апарата. У наступныя гады Казак заставаўся ці не найбліжэйшым паплечнікам Пуціна, кіруючы яго галоўнымі праектамі - ад падрыхтоўкі Сочынскай алімпіяды 2014 года да інтэграцыі ў расейскую сістэму акупаванага Крыма.
Як адзначае NYT, цягам дзесяцігоддзяў Казак быў адданым памочнікам Пуціна пры выкананні «некаторых самых далікатных задач». Аднак, як распавялі выданню тры чалавекі, блізкія да Крамля, а таксама двое дасведчаных прадстаўнікоў Захаду, сёння Дзмітрый Казак амаль ні за што не адказвае, і амаль усе ягоныя паўнамоцтвы перайшлі да Сяргея Кірыенкі.
«Кажуць, што Казак расчараваў Пуціна, бо Казак дакладна даў зразумець, што ўважае ўварванне ва Украіну памылкай», - піша NYT.
Паводле звестак крыніц, напярэдадні поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну Казак раіў расейскаму дыктатару не рабіць гэтага. Са слоў інсайдэраў, ён нібыта папярэджваў Пуціна аб жудасных наступствах поўнамаштабнага ўварвання, прагназуючы жорсткі супраціў Украіны.