У ЗША выбралі самага пачварнага сабаку
13- 10.08.2025, 18:27
- 13,606
Гаспадыні ўручылі $5000.
"Голы" метыс французскага і ангельскага бульдога па мянушцы Петунія стаў пераможцам конкурсу «Самы выродлівы сабака свету» ў ЗША, паведамляе New York Times. Усяго ў спаборніцтве ўзялі ўдзел дзесяць гадаванцаў.
Петунія прыехала са штата Арэгон на кірмаш у акрузе Санома, штат Каліфорнія. Там яна пакарыла гледачоў і суддзяў сваёй натуральнасцю — «не як вывераны выставачны сабака, а проста такі, які ён ёсць».
За перамогу ў конкурсе Петунія атрымае $5 тыс., а таксама з'явіцца ў шоу "Today" на тэлеканале NBC.

"У гэтым спаборніцтве адсутнасць поўсці, дрэнныя зубы, блукаючыя вочы - гэта не недахопы, а алзнакі гонару", - піша аўтар артыкула.
Адзначаецца, што гадаванец раней жыў на заднім двары ў нядобрасумленнага заводчыка - ён меў патрэбу ў аперацыі, але яму нават не маглі забяспечыць нармальнае існаванне. Сабака набыў новы дом дзякуючы прытулку Luvable Dog Rescue. Яму таксама забяспечылі неабходнае лячэнне.