Генеральны сакратар NATO: Украіна павінна сама вызначаць сваю будучыню
8- 10.08.2025, 20:02
- 6,586
Марк Рутэ зрабіў заяву ў рамках магчымага пагаднення аб завяршэнні вайны.
Кіеў павінен мець права вызначаць сваю будучыню ў рамках магчымага пагаднення аб завяршэнні вайны, у тым ліку ў пытанні сяброўства ў NATO, уважае генеральны сакратар альянсу Марк Рутэ. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі ABC News.
Рутэ таксама заявіў, што саміт паміж прэзідэнтамі ЗША і Расеі Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным 15 жніўня стане важным выпрабаваннем на шляху да спынення вайны.
На думку Рутэ, Расея павінна прызнаць права Украіны на самавызначэнне. "Гаворка ідзе, вядома, аб гарантыях бяспекі, але таксама і аб абсалютнай неабходнасці прызнаць, што Украіна сама вызначае сваю будучыню, што Украіна павінна быць суверэннай дзяржавай", - сказаў ён.
Генеральны сакратар NATO ўважае, што і Трамп падтрымлівае гэтыя ўмовы.
На думку Рутэ, таксама не павінна быць "ніякіх лімітаў" на прысутнасць войскаў NATO на ўсходзе Еўропы.