Расея ўдарыла КАБам па аўтавакзале ў Запарожжы
11- 10.08.2025, 20:53
- 7,992
Пад заваламі шукаюць людзей.
У Запарожскай вобласці і горадзе Запарожжа прагрымелі выбухі праз варожы ўдар з прымяненнем кіраваных авіяцыйных бомб. У рэгіёне дагэтуль аб'яўлена небяспека.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніка Запарожскай АДА Івана Фёдарава.
Са слоў Фёдарава, сёння, 10 жніўня, увечары па Запарожжы быў нанесены варожы ўдар. Як растлумачыў кіраўнік АДА, адзін з раёнаў горада зараз задымлены, а экстраныя службы працуюць над устанаўленнем усіх наступстваў атакі.
Фёдараў таксама папярэдзіў аб пагрозе далейшых удараў кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі па вобласці і горадзе, заклікаўшы жыхароў выконваць захады бяспекі і знаходзіцца ў абароненых месцах да адбою.
Папярэдне вядома аб трох пацярпелых у выніку ўдару па аб'екце транспартнай інфраструктуры. Іх стан медыкі ацэньваюць як сярэдняй цяжкасці. Як адзначыў кіраўнік АДА, усім аказваецца неабходная дапамога.