Стала вядома, калі адкрыюць адзін з самых доўгіх мастоў Беларусі
1- 10.08.2025, 21:38
- 4,840
Рэканструкцыя эстакады праз раку Прыпяць у Мазыры набліжаецца да заканчэння.
Рэканструкцыя аўтамабільнай эстакады праз раку Прыпяць у Мазыры набліжаецца да заканчэння. Паводле звестак Мінтранса, аб'ект плануюць увесці ў эксплуатацыю 7 лістапада 2025 года.
Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак праінспектаваў ход работ. Будаўніцтва вядзецца з невялікім апярэджаннем графіка: усе 27 жалезабетонных апор устаноўлены, на 23 пралётах змантажаваныя бэлькі, на 15 – выкладзены асфальтабетон. Зараз ідзе мантаж перыльнай і бар'ернай агароджы, устаноўка асвятлення і дэкаратыўнай падсветкі.
Дадаткова будаўнікі добраўпарадкоўваюць берагі Прыпяці - гэтыя працы не былі закладзеныя ў першапачатковы праект.
Эстакада даўжынёй 924 метры быў закрыты ў канцы 2023 года, рэканструкцыя пачалася ў студзені 2024-га. Збудаванне эксплуатавалася больш за 65 гадоў і з'яўляецца адным з самых доўгіх аўтамабільных мастоў краіны. Даўжэйшы -толькі эстакада за Мазыром, каля вёскі Новікі, працягласцю 929 метраў.
