Беларускі хакеіст Протас падзяліўся меркаваннем пра Сабаленку
8- 11.08.2025, 9:29
- 5,556
Што думае зорка "Вашынгтон Кэпіталз" пра першую ракетку свету.
Беларускі форвард “Вашынгтон Кэпіталз” Аляксей Протас падзяліўся меркаваннем пра першую ракетку свету Арыну Сабаленку, піша betnews.by.
- Яна найлепшая тэнісістка свету. Гэта вялікі гонар, што ў нас ёсць такая спартоўка, пра якую ведае ўвесь свет. Упэўнены, на яе раўняюцца ўсе тэнісісты — пачаткоўцы, і гэта выдатна, - сказаў Протас.
Сабаленка - трохразовая чэмпіёнка турніраў “Вялікага шалома”. Днямі яна паспяхова стартавала на турніры WTA-1000 у Цынцынаці, перамогшы чэшку Маркету Вандраўшову. Менавіта Сабаленка перамагла Cincinnati Open летась.