9 снежня 2025, aўторак, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Алясцы рыхтуюць дом для сустрэчы Трампа і Пуціна

8
На Алясцы рыхтуюць дом для сустрэчы Трампа і Пуціна

Сустрэча пройдзе ў самым вялікім горадзе штата.

Сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расейскага лідара Уладзіміра Пуціна павінна адбыцца ўжо ў гэтую пятніцу на Алясцы. Як піша The New York Times, пакуль Белы дом не пацвердзіў дакладнае месца сустрэчы, аднак ёсць некаторыя прыкметы, што сустрэча адбудзецца ў самым вялікім горадзе Аляскі – Анкарыджы.

Як піша выданне,Лары Дысброў, рыэлтар, які займаецца кароткатэрміновай арэндай у Анкарыджы, а таксама ганаровы консул Нямеччыны, паведаміў, што арандаваў для гэтай сустрэчы шасціпакаёвы дом для сакрэтнай службы.

"Сёння раніцай са мной звязаліся з Сакрэтнай службы ЗША і спыталі, ці ёсць у мяне вольныя месцы, і я пагадзіўся на патрэбнае ім акно”, — сказаў Дысброў.

Ён таксама дадаў, што разумее, чаму Аляска можа быць прывабным месцам для такой сустрэчы з гістарычнага пункту гледжання, аднак «яго гэта здзівіла».

У той жа час Сюзанна ЛаФранс, мэр Анкарыджа, заявіла ў інтэрв'ю ў суботу, што не атрымала ніякай інфармацыі пра тое, ці прыме ейны горад сустрэчу Трампа і Пуціна.

"Прымаць лідараў тут, на Алясцы, - звычайная справа для нас", - сказала ЛаФранс. "Служыць месцам дыпламатыі - частка нашай гісторыі, паколькі мы знаходзімся на скрыжаванні свету”.

Выданне нагадвае, што з моманту свайго ўступлення на пасаду ў 2017 годзе Трамп наведаў Аляску як мінімум пяць разоў, у асноўным спыняючыся на Аб'яднанай вайсковай базе Элмендорф-Рычардсан у Анкарыджы. Сустрэча з Пуціным стане першым афіцыйным візітам спадара Трампа ў гэты штат з пачатку ягонага другога тэрміну.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках