На фронце ліквідавалі вядомага расейскага ваеннага злачынцу
5- 11.08.2025, 11:24
- 10,594
Z-блогер Святоша выхваляўся забойствамі ўкраінскіх палонных.
Стала вядома аб ліквідацыі аўтара Z-канала «Святоша вяшчае|Атрад Святошы», паведамляе УНІАН.
Дзмітрый «Святоша» загінуў яшчэ 6 траўня 2025. Прыкладна ў той час спынілася абнаўленне ягонага канала, апошнія месяцы туды рабіліся толькі рэпосты.
«Святоша» меў дачыненне да «вагнераўцаў», у каментарах яго называлі медыкам-штурмавіком.
У свой час блогер выхваляўся забойствам групы ўкраінскіх ваеннапалонных.
