За колькі прадалі самы дарагі дом у Менску
- 11.08.2025, 11:34
- 3,506
Камяніца будавалася яшчэ ў «нулявыя»
Самы дарагі дом, прададзены ў Менску за ліпень, назваў Realt, спасылаючыся на звесткі рэестра цэн зямельных надзелаў.
Гэта камяніца на вуліцы Пакроўскай у Драздах. Гэты пляц забудоўваўся ў «нулявыя», але дагэтуль захоўвае статус прэстыжнага.
Дом 2007 года пабудовы плошчай 456 м2 абышоўся пакупніку на $600 тысяч цана за квадратны метр склала $1316.
Рэкорд у краіне належыць прысталіччу.
Самым дарагім домам, прададзеным у Беларусі ў ліпені, стаў катэдж у закрытым пасёлку на Менскім моры.
Віла пабудаваная ў 2025 годзе. Яе плошча - 503,9 м2. Дом знаходзіцца ў прыбярэжнай частцы жылога комплексу - сярод лесу і побач з пляжам №3.
Купілі камяніцу прыкладна за $984 тысяч.
Дарэчы, у гэтым жа пасёлку набылі і самы дарагі дом у Менскай вобласці ў чэрвені. Ён каштаваў $1,07 млн.
На сайце жылога комплексу адзначаецца, што ў кожнай віле ёсць басейн, хаммам, саўна і трэнажорная зала. У распараджэнні гаспадароў - прасторная гасцёўня з камінам і некалькі асобных спальняў з ваннымі пакоямі і гардэробнымі.