9 снежня 2025, aўторак, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатары канцэрту Макса Каржа ў Варшаве даслалі экс-палітзняволенай бясплатныя квіткі

Арганізатары канцэрту Макса Каржа ў Варшаве даслалі экс-палітзняволенай бясплатныя квіткі
Макс Корж

Антаніна Канавалава расказала, як прайшоў канцэрт у польскай сталіцы.

Былая палітычная зняволеная Антаніна Канавалава расказала, як трапіла на канцэрт беларускага рэпера Макса Каржа ў Варшаве, які прайшоў 9 жніўня ў польскай сталіцы:

— Калі я прыехала ў Варшаву, квіткі ўжо былі раскупленыя, перапродажу яшчэ не было, і я наважылася напісаць канцэртнаму дырэктару, папрасіла дапамагчы з квіткамі, не бясплатна. Не хацелася рызыкаваць і купляць з рук.

У лісце я распавяла трохі пра сваю гісторыю, праз два тыдні, на маю пошту прыходзіць апавяшчэнне - запрашальныя білеты. Мне здаецца гэтым жэстам Корж сказаў пра сябе больш, чым можна прачытаць ва ўсіх артыкулах.

Антаніна Канавалава таксама падзялілася эмоцыямі ад канцэрта:

- Шчыра скажу: зварот да польскага боку мне не спадабаўся. Калі я пачула фразу «палітыка — гэта палітыка», мне стала не па сабе, і нават паўстала жаданне сысці, але канцоўка вечара перавярнула ўсё. Ягоныя словы да беларусаў, магутнае скандаванне "Спыні вайну!", на трыбунах я чула: "Пуцін — х*ло!" і " Лукашэнка - п*с!».

Беларусы, якія паднялі наш сцяг, вы нерэальныя! Я ганаруся вамі! Наш сцяг, на галоўным экране паказалі не адзін раз.

Гэта быў вечар, поўны супярэчнасцяў: ад расчаравання да гонару, ад сумненняў да адчування адзінства.

Ці магу сказаць Каржу шчыра дзякую? Так, магу!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках