9 снежня 2025, aўторак, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы ідэальны час для першай філіжанкі кавы ці кубачка гарбаты

6
Названы ідэальны час для першай філіжанкі кавы ці кубачка гарбаты

Кафеін здольны падвышаць настрой.

Асабліва ў першыя 2,5 гадзіны пасля абуджэння. Да такой высновы прыйшлі нямецкія даследчыкі. Вынікі працы апублікаваныя ў часопісе Scientific Reports (SciRep).

Навукоўцы прааналізавалі звесткі двух маштабных даследаванняў з удзелам больш як 230 маладых людзей. На працягу некалькіх тыдняў удзельнікі некалькі разоў на дзень фіксавалі, ці ўжывалі яны напоі з кафеінам у апошнія паўтары гадзіны. Таксама падыспытныя ацэньвалі свой эмацыйны стан у мабільным дадатку.

Высветлілася, што пасля кубку кавы ці гарбаты ўзровень радасці і энтузіязму ў добраахвотнікаў узрастаў, асабліва калі напой быў выпіты ў першыя 2,5 гадзіны пасля сну. Уздзеянне на адмоўныя эмоцыі фіксавалася радзей і было менш выяўленым.

Таксама даследаванне паказала, што падбадзёрлівы эфект кафеіну выяўляўся мацней у тых, хто адчуваў стомленасць, і слабей у прысутнасці іншых людзей. Пры гэтым схільнасць да трывожнасці або дэпрэсіі на вынікі не ўплывала.

Аўтары падкрэсліваюць, што кафеін можа быць карысным спосабам падтрымання пазітыўнага настрою на працягу дня, асабліва раніцай. Аднак назіральны характар даследавання не дазваляе сцвярджаць пра наўпроставую прычынна-выніковую сувязь.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках