9 снежня 2025, aўторак, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі нечакана памёр «партманэт» Шайгу

13
У Расеі нечакана памёр «партманэт» Шайгу
Міхаіл Кенін

Міхаіл Кенін - заснавальнік найбуйнейшага ў Расеі забудоўніка.

На 57-м годзе жыцця памёр заснавальнік найбуйнейшага ў Расеі забудоўніка «Самалёт» Міхаіл Кенін, гаворыцца ў паведамленні кампаніі, якое паступіла ў РБК.

Кенін быў чальцом рады дырэктараў «Самалёта» і суўладальнікам (дзель 29, 12%, са звестак СПАРК, самы буйны акцыянер). На пачатак жніўня група кампаній займала першае месца ў Расеі ў аб'ёмах жылля, якое будуецца: 4,7 млн кв.м (249 дамоў на 110,3 тысяч кватэр), гэта амаль 4% ад усяго жыллёвага будаўніцтва Расеі.

Характэрна, што расейскія СМІ называюць Кеніна партманэтам апальнага міністра абароны РФ Сяргея Шайгу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках