На канцэрце Макса Каржа варшаўская паліцыя затрымала 109 чалавек
1- 11.08.2025, 14:07
- 7,482
Паліцыянты аштрафавалі 50 чалавек.
Варшаўская паліцыя дала справаздачу аб працы на канцэрце беларускага рэпера Макса Каржа на Нацыянальным стадыёне ў польскай сталіцы. Больш за сотню чалавек былі затрыманыя, многія атрымалі штрафы.
Першыя затрыманні прайшлі яшчэ 8 жніўня, за дзень да канцэрту. Фанаты Каржа зладзілі вечарыку на вуліцы Ардона ў раёне Воля. Мясцовыя жыхары паскардзіліся на шум ноччу і выклікалі паліцыю. У выніку затрымалі 9 чалавек, 25 атрымалі штрафы. Арганізатару тусоўкі могуць выставіць абвінавачванне ў незаконным масавым мерапрыемстве. Паліцыя правярае змест дамовы паміж арганізатарам падзеі і ўладальнікам арандаванага пляцу.
На самім канцэрце Каржа 9 жніўня, які сабраў больш за 60 тысяч гледачоў, сілавікі затрымалі 109 чалавек за шматлікія правапарушэнні і злачынствы. Сярод іх - захоўванне наркотыкаў, напад на супрацоўнікаў аховы, захоўванне і пранос піратэхнікі, а таксама незаконнае пранікненне на тэрыторыю стадыёна.
Паліцыянты аштрафавалі 50 чалавек на агульную суму 11 450 злотых (3135 даляраў), у суд было накіравана 38 заяў аб прыцягненні да адказнасці. Нагадаем, некаторыя фанаты беларускага спевака спрабавалі прарвацца з трыбун на танцпляц, праз што канцэрт ледзь не скасавалі.