Украінцы паказалі унікальны дрон са ШІ
- 11.08.2025, 15:10
- 3,068
Ідэя беспілотніка ўзнікла непасрэдна на фронце.
Украінцы стварылі унікальны дрон са штучным інтэлектам, які дапамагае знішчаць цэлі на адлегласці больш за 50 кіламетраў. Новая распрацоўка атрымала назву «Павук Допхіна».
Пра гэта паведамляе Telegram-канал міністра лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіла Фёдарава.
Са слоў Фёдарава, распрацоўка стала вынікам супрацоўніцтва інжынераў 3-й штурмавой брыгады, кампаніі Omnitech і абароннай платформы Brave1. Ідэя беспілотніка ўзнікла непасрэдна на фронце ў R&D-лабараторыях брыгады. Дрон названы ў гонар загінулага ваяра з пазыўным Допхін.
«Дрон распрацаваны ў гонар яго - і ўжо цяпер нясе адплату ворагам на адлегласці 50+км», - расказаў ён.
Як падкрэсліў міністр, дрон пераўзыходзіць замежныя аналагі ў ключавых паказчыках і аўтаномна фіксуецца на мясцовасці з дапамогай алгарытмаў штучнага інтэлекту. Яго асноўная роля - надзейная сувязь для ўдарных БПЛА глыбока ў тыле ворага.