9 снежня 2025, aўторак, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус за два дні сабраў 100 кг лісічак

8
Беларус за два дні сабраў 100 кг лісічак
Фота: Nitr/Shutterstock.com

Спатрэбілася садовая тачка, каб перавезці ўвесь «ўлоў».

Беларус у TikTok паказаў, як у рэальным жыцці выглядае выраз «лісічак – хоць касой касі».

Мужчына на старонцы пад назвай blue_lakes_travel апублікаваў ролік, у якім пахваліўся вынікамі ціхага палявання.

Як адзначае герой відэа, за два дні ўдалося сабраць больш за 100 кг лісічак, аднак гэта не канец. Ён кліча людзей на дапамогу - «не стае рук».

У гэта лёгка верыцца, бо побач з аўто грыбы ляжаць у кошыках, скрынях і нават кардонных скрынках. Акрамя таго, спатрэбілася садовая тачка, каб перавезці ўвесь «улоў».

@blue_lakes_travel

♬ оригинальный звук - blue_lakes_travel

Ролік быў зняты 8 жніўня, а лакацыю можна вылічыць з назвы старонкі – Блакітныя азёры, якія размяшчаюцца на тэрыторыі Мядзельскага і Пастаўскага раёнаў.

Відэа за два дні паглядзелі больш за 200 тысяч разоў. Адны карыстальнікі дзівяцца такому «ўраджаю» і абвінавачваюць аўтараў у прагнасці, а іншыя, наадварот, мяркуюць, што такім спосабам мужчына з роліка зарабляе. Грыбы прымаюць многія лясгасы па ўсёй краіне.

Некаторыя палічылі такі ролік спланаванай рэкламнай акцыяй, каб завабіць турыстаў на Блакітныя азёры.

Невядома, ці так гэта, аднак многія адзначаюць, што ўжо збіраюцца наведаць пазначаную лакацыю ў найбліжэйшыя выходныя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках