Трамп назваў мэту сустрэчы з Пуціным
21- 11.08.2025, 19:08
- 15,628
Прэзідэнт ЗША паведаміў, што ён скажа дыктатару РФ.
Мэта сустрэчы з дыктатарам Расеі Уладзімірам Пуціным - спыніць вайну РФ ва Украіне. Аб гэтым заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
«Я скажу яму: «Вы павінны спыніць гэтую вайну», - сказаў Трамп.
Прэзідэнт ЗША назваў будучую сустрэчу «пробнай» і выказаў надзею на канструктыўную размову, пасля якой ён патэлефануе еўрапейскім лідарам.
Трамп палічыў важным тое, што Пуцін пагадзіўся на сустрэчу ў ЗША.
У канчатковым выніку, кажа амерыканскі прэзідэнт, ён хоча арганізаваць сустрэчу лідараў канфліктуючых краін - Пуціна і Уладзіміра Зяленскага. Кіраўнік Белага дома дапускае, што ў гэтай сустрэчы можа ўдзельнічаць і ён, «калі будзе трэба».
Падчас перамоў наконт Украіны, са слоў Трампа, можа быць праведзены абмен тэрыторыямі.
Ён сказаў, што ЗША паспрабуюць вярнуць Украіне частку тэрыторый і дадаў, што ўгода павінна быць выгадная абодвум бакам.