9 снежня 2025, aўторак, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Артылерыя УСУ распляжыла расейцаў на Запарожжы

Артылерыя УСУ распляжыла расейцаў на Запарожжы

Мінус гарматы і склады БП.

На Запарожскім кірунку артылерысты 44-й асобнай брыгады імя гетмана Данііла Апостала нанеслі магутны ўдар па пазіцыях акупантаў.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на прэс-службу 44-й асобнай артылерыйскай брыгады імя гетмана Данііла Апостала.

У выніку агнявога паражэння знішчаная расейская гармата 2А65 «Мста-Б», гармата Д-20 і палявы склад боепрыпасаў, пашкоджаная яшчэ адна «Мста-Б» і знішчаная ўзлётна-пасадачная пляцоўка для дронаў.

«Кожны дакладны стрэл нашых пушкароў - гэта мінус варожая гармата і плюс выратаваныя жыцці ўкраінцаў. Апошнія дні ў чарговы раз давялі: супольная праца, трапнасць і рашучасць - заклад таго, што расейскае ўзбраенне нарэшце ператвараецца ў суцэльнае папялішча», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках