Зяленскі: Цяпер настаў момант, калі ёсць рэальны шанец дасягнуць міру
6- 11.08.2025, 20:22
- 2,744
Але такі мір павінен быць устойлівым.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што цяпер ёсць рэальны шанец дасягнуць міру з Расеяй. Але такі мір павінен быць устойлівым.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на кіраўніка ўкраінскай дзяржавы ў Telegram.
Паводле словаў Зяленскага, ён правёў тэлефонную размову з спадчынным прынцам Саудаўскай Аравіі Мухамадам бін Салманам Аль Саудам.
Прэзідэнт праінфармаваў спадчыннага прынца аб кантактах з партнёрамі і дыпламатычнай працы для заканчэння вайны. Камунікацыя з лідарамі прадаўжаецца кругласутачна.
«Цяпер надышоў момант, калі ёсць рэальны шанец дасягнуць міру. Але мір павінен быць сумленным і ўстойлівым, а бяспека – гарантаванай. Гэта важна не толькі для Украіны – для кожнай еўрапейскай краіны», – падкрэсліў Зяленскі.
Паводле ягоных словаў, Украіна і Саудаўская Аравія бачаць небяспеку ў любых пастановах, якія могуць быць прынятыя без Украіны і Еўропы. Зяленскі расказаў, што Мухамад бін Салман Аль Сауд выказаў выразную падтрымку такой пазіцыі, а таксама заявіў пра гатоўнасць прыкласці намаганні дзеля міру. Каманды Украіны і Саудаўскай Аравіі будуць каардынаваць усе неабходныя намаганні.
Таксама падчас перамоваў закраналася тэма супольных праектаў, якія, як адзначыў украінскі прэзідэнт, «дадуць дзвюм краінам больш сілы».