Саратаўскі НПЗ перастаў прымаць нафту
1- 11.08.2025, 20:39
- 4,666
НПЗ спыніўся пасля атакі дронаў.
Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод пасля атакі ўкраінскіх БПЛА спыніў прыём нафты. Пра гэта паведамляе Bloomberg у панядзелак, 11 жніўня, спасылаючыся на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.
Як адзначаецца ў матэрыяле, Саратаўскі НПЗ мае магутнасць для перапрацоўкі блізу 140000 бараляў нафты за дзень. Доўгі прыпынак завода можа паўплываць на пастаўкі бензіну на ўнутраным рынку РФ, паколькі цяпер адбываецца рост попыту на паліва, паведамляе агенцтва.
Раней у Генштабе УСУ паведамлялі, што ў ноч на 10 жніўня Сілы беспілотных сістэмаў УСУ ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сілаў абароны, нанеслі ўдар па Саратаўскім нафтаперапрацоўчым заводзе. У выніку атакі на тэрыторыі прадпрыемства фіксавалі выбухі і пажар.