На адным беларускім прадпрыемстве супрацоўнікі прыдумалі, як менш працаваць улетку
4- 11.08.2025, 21:20
- 14,566
У іх кіраўніка цяпер праблемы.
Суд Магілёўскага раёна вынес прысуд у справе супрацоўніка аднаго з камунальных прадпрыемстваў, абвінавачанага ў хабарніцтве: ён браў з супрацоўнікаў хабар за прагулы.
Следства вызначыла, што з чэрвеня да верасня 2024 года ён браў у падначаленых грошы, прадукты і іншыя тавары – за тое, што заплюшчваў вочы на парушэнні працоўнай дысцыпліны, у тым ліку прагулы. Сярод «падарункаў» былі кава, гародніна, алкаголь і гатоўка. Віну мужчына прызнаў толькі часткова.
Суд прызнаў яго вінаватым у атрыманні хабару (ч. 1 арт. 430 КК) і прызначыў месяц арышту, штраф 12600 рублёў і забарону займаць кіроўныя пасады цягам двух гадоў. Прысуд пакуль не пачаў дзеянне і можа быць абскарджаны.