9 снежня 2025, aўторак, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сітуацыя выходзіць з-пад кантролю»

10
«Сітуацыя выходзіць з-пад кантролю»

Z-прапагандыст расказаў пра слабасць Расеі.

Будучая сустрэча на Алясцы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна прывяла ў роспач Z-супольнасць. Прапагандыст Максім Калашнікаў з сумам канстатаваў, што вайна неўзабаве будзе закончаная, бо РФ выявілася занадта слабай, піша «Дыялог».

Калашнікаў, вядомы сваёй гарачай падтрымкай вайны, апублікаваў разгорнуты аналіз, у якім ён фактычна прызнае паразу расейскай стратэгіі і прадказвае хуткую замарозку вайны на бягучай лініі судакранання.

На думку Калашнікава, сустрэча Трампа з Пуціным сведчыць, што пагадненне ўжо дасягнутае.

«Інакш не сталі б сустракацца. Гэта значыць, трэба проста паставіць подпісы», - піша ён.

Ён мяркуе, што адзіна магчымы зыход - гэта замарозка канфлікту па лініі фронту. У варыянт з абменам тэрыторый Z-патрыёт не верыць.

Адзін з галоўных аргументаў, чаму Пуцін ідзе на спыненне агрэсіі, гэта, на думку Z-патрыёта, крытычны стан расейскай эканомікі. Ён сцвярджае, што працяг баявых дзеянняў можа прывесці да поўнага падзення і, як выеік, да сур'ёзнага палітычнага крызісу ўнутры краіны.

«У нас выходзіць з-пад кантролю сітуацыя ў эканоміцы», — піша Калашнікаў.

Ён падкрэслівае, што амерыканскія аналітыкі добра ведаюць пра слабасць расейскай фінансавай сістэмы, якая за апошнія два дзесяцігоддзі так і не змагла пазбавіцца ад «нафтагазавай іголкі». На ягоную думку, менавіта гэта стала вагаром ціску з боку ЗША.

Калашнікаў таксама прызнае сур'ёзную тэхналагічную і ваенную адсталасць Расеі. Ён адзначае, што войскі сутыкнуліся з непераадольнай «лініяй дронаў» — 20-кіламетровай зонай, насычанай украінскімі БПЛА.

Ён перакананы, што расейскае войска не здольнае ажыццявіць рашучы наступ і выйсці з пазіцыйнага тупіка. Для поўнага захопу Данбаса спатрэбіцца браць штурмам шэраг буйных гарадоў. Войска РФ гэта зрабіць не ў стане.

«У Трампа выдатна бачаць, што РФ не можа правесці аперацыю дзеля выхаду з пазіцыйнага тупіка. Гэта значыць ніякага рашучага летняга наступу з вялікімі мэтамі наша краіна ажыццявіць не ў сілах», — з жалем адзначае Калашнікаў.

Адзначыў ён таксама тое, што Украіна праз тры гады вайны не толькі паспяхова абараняецца, але яшчэ і правяла шэраг надзвычай балючых для РФ аперацый. Z-патрыёт згадвае легендарную аперацыю СБУ «Павуцінне», якая закранула адзін з элементаў расейскай ядзернай трыяды, маштабныя кібератакі расейскіх структур, удары па энэргетычных аб'ектах у тыле Расеі, паралізаванае авіязлучэнне.

Фактычна, у вайне Расея саступіла. Яе працяг нясе занадта шмат пагроз рэжыму і, мяркуючы з усяго, дыктатар РФ будзе яе заканчваць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках