9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Азоў» блакуе сілы РФ на Пакроўскім кірунку

3
«Азоў» блакуе сілы РФ на Пакроўскім кірунку

Заява корпуса.

Падраздзяленні 1-га корпуса Нацыянальнай гвардыі Украіны «Азоў» занялі абарону на гарачым Пакроўскім кірунку. Сітуацыя складаная і дынамічная.

Як паведамляе прэс-служба корпуса, ужо некалькі дзён падраздзяленні «Азова» занялі пэўную паласу абароны на Пакроўскім кірунку.

- Абстаноўка застаецца складанай і дынамічнай. Супраціўнік, спрабуючы прасоўвацца на кірунку, нясе значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што корпус прымае спланаваныя меры блакаванні сіл супраціўніка ў пэўным раёне. Пра вынікі паведамяць пазней.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках