9 снежня 2025, aўторак, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самая папулярная ў свеце поп-спявачка анансавала 12-ы студыйны альбом

6
Самая папулярная ў свеце поп-спявачка анансавала 12-ы студыйны альбом

З'явіўся таймер зваротнага адліку да яго выхаду.

Амерыканская поп-спявачка Тэйлар Свіфт абвясціла аб выхадзе свайго 12-га студыйнага альбома «The Life of a Showgirl» пасля дня актыўных спекуляцый сярод фанатаў, піша BBC (пераклад — сайт Charter97.org).

Чуткі пачаліся раніцай у панядзелак, калі яе каманда апублікавала ў сацсетках 12 фатаграфій з подпісам: «Думаю пра тое, як яна сказала: «Убачымся ў наступнай эпосе...». Пазней на афіцыйным сайце Свіфт з'явіўся таймер зваротнага адліку.

Альбом быў анансаваны ў эфіры падкасту бойфрэнда спявачкі, Трэвіса Келсі, і адначасова адкрыты для папярэдняга заказу на сайце спявачкі. Пакупнікі атрымалі апавяшчэнне, што кружэлка будзе адпраўленая да 13 кастрычніка, аднак гэта не з'яўляецца афіцыйнай датай рэлізу.

Папярэдні альбом Свіфт, the Tortured Poets Department, які выйшаў у 2024 годзе, пабіў рэкорд Spotify паводле колькасці праслухоўванняў за дзень.

У траўні 2025 года стала вядома, што Свіфт выкупіла правы на першыя шэсць альбомаў, закончыўшы шматгадовую судовую спрэчку аб іх валоданні. Чатыры з іх ужо перавыдадзеныя ў рамках праекта Taylor's Version.

Сусветнае турнэ Свіфт закончылася ў снежні 2024 года — 149 канцэртаў у 53 гарадах, уключаючы восем аншлагавых шоў на лонданскім Уэмблі. Тур прынёс брытанскай эканоміцы каля $ 1,27 млрд і дапамог спявачцы ўвайсці ў клуб мільярдэраў.

Свіфт-уладальніца 14 прэмій «Грэмі» і рэкорднай колькасці ўзнагарод MTV VMA, а таксама тытула «артыстка дзесяцігоддзя» паводле версіі American Music Awards.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках