Беларус доўгія гады не разглядаўся як бацька аднаго са сваіх семярых дзяцей
1- 12.08.2025, 10:58
- 3,718
Давялося даводзіць праз суд і экспэртызу.
Жыхар Баранавічаў з дапамогай генетычнай экспэртызы даказаў бацькоўства ў дачыненні да дачкі, якую забралі ў маці органы апекі. Падрабязнасці расказалі ў Дзяржкамітэце судовых экспэртыз.
36-гадовы жыхар Баранавічаў разам з жонкай выхоўваў семярых дзяцей, адна з дзяўчынак нарадзілася да ўзяцця шлюбу. У пасведчанні аб нараджэнні дзіцяці было пазначанае прозвішча маці, звесткі пра бацьку адсутнічалі.
У 2024 годзе шматдзетная маці была асуджаная і накіраваная для адбыцця пакарання ў месцы пазбаўлення волі.
«З прычыны таго, што дзіця засталося без апекі, дзяўчынку змясцілі ва ўстанову аховы здароўя для далейшага афармлення ў дзіцячы дом. Каб вярнуць дзіця і даказаць бацькоўства, мужчына звярнуўся ў суд», — паведамілі ў ДКСЭ.
Для ўстанаўлення біялагічнай сваяцтва прызначылі генетычную экспэртызу, якая пацвердзіла бацькоўства мужчыны ў дачыненні да 8-гадовай дзяўчынкі.