Украінскія дроны масава атакавалі Татарстан
- 12.08.2025, 11:15
- 3,480
Расавіяцыя ўвяла часовыя абмежаванні ў аэрапортах Казані і Ніжнякамска.
Татарстан апынуўся пад атакай украінскіх БПЛА, як мяркуецца, ёсць траплянні, паведамляе ASTRA.
Сігнал паветранай трывогі гучыць у Казані, Ніжнякамску, Елабузе і Набярэжных Чаўнах. У Альмецьеўску пагрозу беспілотнай небяспекі знялі. Як пішуць жыхары Альмецьеўска ў мясцовых чатах, «кудысьці паехалі пажарныя з сірэнамі». Таксама падпісчыкі ASTRA паведамляюць, што з Набярэжных Чалноў у бок аэрапорта Ніжнякамска (Бегішава) таксама выехалі пажарныя разлікі.
Раней Расавіяцыя ўвяла часовыя абмежаванні ў аэрапортах Казані і Ніжнякамска.