«Мінсктранс» таксама прыпыняе рэйсы маршрутам Менск-Вільня
3- 12.08.2025, 11:21
- 7,302
«Да атрымання патрэбных дазвольных дакументаў».
Пасажырскі перавозчык «Мінсктранс» прыпыняе рэйсы маршрут Менск-Вільня-Менск.
Змены ўступаюць у дзеянне з 14 жніўня. Прыпыненне рэйсаў будзе дзейнічаць «да атрымання неабходных дазвольных дакументаў».
Касуюцца аўтобусы адпраўленнем з Менска а 1.50, 10.20, 12.00, а таксама з Вільні а 8.00, 17.30, 18.00.
Раней аб скасаванні большасці рэйсаў паміж Менскам і Вільняй паведаміў літоўскі перавозчык Eurolines. Папярэдне аўтобусы скасавалі да 18 жніўня. Гаворка ідзе пра рэйсы адпраўленнем з Вільні а 5.30, 6.00, 7.20, 10.30, 11.30, 12.30, 13.30, 14.30, 15.00 і 21.30. З Мінска адменены рэйсы ў 5.30, 6.00, 6.30, 12.40, 13.00, 13.50, 17.00, 18.00, 19.00 і 20.40.
З 12 жніўня дазвол маюць толькі па тры рэйсы Eurolines з Вільні і Менска:
Выезд з Вільні: 6.40 9.00, 13.00.
Выезд з Менска: 14.20, 16,00, 20.00.