Маск ідзе супраць Apple
3- 12.08.2025, 11:30
- 3,744
Амерыканскі мільярдэр рыхтуе пазоў.
Амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск заявіў, што яго стартап у сферы штучнага інтэлекту xAI рыхтуе пазоў супраць Apple. Паводле інфармацыі Reuters, Маск абвінавачвае кампанію ў парушэнні антыманапольнага заканадаўства праз кіраванне рэйтынгамі App Store.
"Apple паводзіць сябе так, што ніводная кампанія, акрамя OpenAI, не зможа заняць першае месца ў App Store, што з'яўляецца відавочным парушэннем антыманапольнага заканадаўства. xAI неадкладна прыме прававыя меры", - напісаў Маск у сваім допісе на платформе X.
Цяпер ChatGPT займае першае месца ў раздзеле “Самыя папулярныя бясплатныя дадаткі” ў App Store для iPhone ў ЗША і іншых краінах. Дадатак Grok ад xAI знаходзіцца на пятай пазіцыі, А чат-бот Gemini ад Google - на 57-й. Са звестак Sensor Tower, ChatGPT таксама ў лідарах к рэйтынгах Google Play Store.
Apple, як вядома, супрацоўнічае з OpenAI і інтэгруе ChatGPT к iPhone, iPad і Mac.