Ці магчыма праз безалкагольнае піва пазбавіцца пасведчання кіроўцы?
5- 12.08.2025, 11:56
- 8,036
Адказала юрыстка.
Часцяком кіроўцы выбіраюць безалкагольнае піва як бяспечную альтэрнатыву алкаголю, якая дазваляе за стырном не баяцца праверак ДАІ.
Аднак нават яно ўтрымлівае невялікі адсотак спірту. Колькі можна выпіць такога напою, каб не пазбавіцца пасведчання кіроўцы?
- Кіраваць аўто можна, калі не перавышаны дапушчальны парог алкаголю ў арганізме, а ў Беларусі ён складае да 0,3 праміле ў крыві ці 0,16 мг/л у выдыханым паветры, — расказала юрыстка Вікторыя Мажэйка выданню «АІФ».
- Безалкагольнае піва змяшчае да 0,5% этанолу. Адна паўлітровая бляшанка дасць прыкладна 0,04 праміле (сярэдняе значэнне для чалавека вагой каля 70 кг без уліку цэлага шэрагу чыннікаў, напрыклад таго, што еў чалавек, які ў яго метабалізм, і іншага, — словам, гэта толькі тэарэтычны прыклад, які нельга выкарыстоўваць на практыцы, але ён важны для агульнага разумення пытання), што недастаткова для ап'янення або перавышэння дапушчальных нормаў. Гэта значыць правоў вас не пазбавяць.
- Аднак па меры павелічэння дозы алкатэстар у тэорыі перавышэнне можа паказаць. Але разлічыць універсальную дозу немагчыма - усё індывідуальна, - рэзюмавала юрыстка.
***
Варта памятаць пра тое, што хмель здольны назапасіцца пры ўжыванні некалькіх бляшанак, што ў выніку абавязкова прывядзе да перавышэння дапушчальнага ўзроўню алкаголю ў крыві, піша av.by.
Хоць мікрадозы алкаголю ў «нулёўцы» хутка выводзяцца з арганізма, не варта забываць, што пры ўжыванні трох і больш бляшанак магчымыя праблемы пры праверцы алкатэстэрпм, вынікам чаго можа стаць пазбаўленне пасведчання кіроўцы.