25 снежня 2025, Чацвер, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары ЕЗ прынялі заяву ў падтрымку Украіны

2
Лідары ЕЗ прынялі заяву ў падтрымку Украіны

Брусэль падтрымае ўкраінцаў на шляху да ЕЗ.

Кіраўнікі 26 дзяржаў-чальцоў Еўрапейскага Звязу напярэдадні сустрэчы прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа і гаспадара Крамля Уладзіміра Пуціна на Алясцы зацвердзілі супольную заяву ў падтрымку Украіны, прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан не паставіў подпіс пад дакументам.

Пра гэта сведчыць тэкст заявы лідараў Еўразвязу, зацверджаны позна ўвечары 11 жніўня, які ёсць у распараджэнні «Еўрапейскай праўды».

Вугоршчына адмовілася падпісаць заяву лідараў ЕЗ у падтрымку Украіны перад сустрэчай Трампа і Пуціна.

«Заява лідараў Еўрапейскага Звязу аб Украіне, была ўзгодненая ў панядзелак увечары кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў краін-чальцоў ЕЗ, за выключэннем Вугоршчыны, якая не далучылася да гэтага дакумента», – паведаміў карэспандэнту «Еўрапейскай праўды» адзін з топ-чыноўнікаў ЕЗ.

«Мы, лідары Еўрапейскага Звязу, вітаем намаганні прэзідэнта Трампа, накіраваныя на спыненне вайны агрэсіі Расеі супраць Украіны і дасягненні справядлівага і працяглага міру і бяспекі для Украіны», – гаворыцца ў дакуменце.

Лідары ЕЗ адзначаюць, што «міжнародныя межы не павінны мяняцца сілай», «народ Украіны павінен мець свабоду самастойна выбіраць сваю будучыню», а «шлях да міру ва Украіне не можа выбірацца без Украіны.

«Змястоўныя перамовы могуць адбыцца толькі ва ўмовах спынення агню або змяншэння баявых дзеянняў», – адзначаецца ў дакуменце.

Кіраўнікі ЕЗ падкрэслілі, што Еўрапейскі Звяз, у каардынацыі з ЗША і іншымі блізкімі ў пазіцыі партнёрамі, працягне надаваць палітычную, фінансавую, эканамічную, гуманітарную, вайсковую і дыпламатычную падтрымку Украіне і «працягне падтрымліваць і ўводзіць абмежавальныя меры супраць Расейскай Федэрацыі».

Акрамя таго, ЕЗ і дзяржавы-чальцы гатовыя дадаткова ўносіць ўклад у гарантыі бяспекі для Украіны.

«Еўрапейскі Звяз падкрэслівае неад'емнае права Украіны выбіраць уласны лёс і надалей падтрымліваць Украіну на яе шляху да сяброўства ў ЕЗ», – заявілі лідары Еўразвязу.

У канцы дакумента пазначана, што «Вугоршчына не далучылася да гэтай заявы».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках