Wildberries дазволіў карыстальнікам дзяліцца з сябрамі змесцівам сваіх кошыкаў
3- 12.08.2025, 12:15
- 2,526
Беларусам на вока.
На Wildberries з'явілася новая функцыя - «падзяліцца кошыкам». Яна дазваляе хутка адправіць іншаму карыстальніку змесціва свайго кошыка на маркетплейсе, піша Office Life.
Працуе гэта так: карыстальнік можа вылучыць усё або частку змесціва свайго кошыка, націснуць на кнопку «Дзеянні» ў правым верхнім куце і выбраць функцыю «Падзяліцца».
Пасля гэтага ён атрымае згенераваную спасылку, якой можна падзяліцца ў мэсэнджары або апублікаваць у сацыяльных сетках. Сапраўды гэтак жа можна дзяліцца QR-кодам. Адзіная ўмова: каб скарыстацца функцыяй, кліентам трэба абнавіць дадатак да апошняй версіі.
Як мяркуюць у «РВБ» (аб'яднаная кампанія Wildberries і Russ), новы сэрвіс будзе зручны для кансультацый аб куплі з сябрамі і сваякамі. Ён таксама можа быць карысны прадаўцам для прасоўвання сваіх тавараў праз падборкі ў блогераў або праз стварэнне тэматычных спісаў.
Раней Wildberries даў карыстальнікам магчымасць падчас прагляду карткі тавараў праверыць: ці ёсць на іх усе неабходныя сертыфікаты, дэкларацыі адпаведнасці і іншыя дакументы.