У Менску аўтакран сабраў «паравоз»
- 12.08.2025, 12:41
- 4,270
Гэта трапіла на відэа.
Сёння на вуліцы Даўгабродскай у Менску здарылася ДТЗ з удзелам як мінімум трох аўтамабіляў. Аварыя трапіла на відэа: высветлілася, што «паравоз» сабраў кіроўца аўтакрана.
- Сёння на вуліцы Даўгабродскай, папярэдне, праз невыкананне бяспечнай дыстанцыі, сутыкнуліся тры аўтамабілі: МАЗ, Kia і Toyota. Ніхто не пацярпеў, - расказалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
На відэазапісе бачна, што ў зоне рызыкі быў і чацвёрты аўтамабіль, не выключана, што і лёгкі кантакт з ёй меўся. Але ў спісе ўдзельнікаў ДТЗ яе няма, значыць, аб пашкоджаннях гаворка не ідзе.


