9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнатар Грэм паабяцаў стварыць санкцыі, якія знішчаць Расею

16
Сэнатар Грэм паабяцаў стварыць санкцыі, якія знішчаць Расею
Ліндсі Грэм
Фота Reuters

Украіну павінна абараняць «кааліцыя ахвочых».

Амерыканскі сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм заявіў, што дапаможа знішчыць краіну-агрэсарку Расею, калі яна яшчэ раз уварвецца ва Украіну пасля імавернага замірэнне. Пра гэта ён сказаў у эфіры Fox News, апублікаваным на YouTube 12 жніўня.

Паводле ягоных слоў, Вашынгтон хоча быць упэўненым, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не толькі скончыць вайну, але і пакладзе ёй канец назаўжды.

"Парада, якую я даў бы прэзідэнту Трампу: не рабіце тое, што рабілі [экс-прэзідэнты ЗША Джо] Байдэн і [Барак] Абама. Выразна дайце зразумець [нелегітымнаму прэзідэнту РФ Уладзіміру] Пуціну: вы тут не для таго, каб зняважыць Расею, вы тут, каб скончыць вайну. Будуць абмены тэрыторыямі. Украіна не зможа выгнаць кожнага расейскага жаўнера [вайскоўца], а Расея не збіраецца браць Кіеў. Прыйшоў час скончыць гэтую вайну годна і справядліва”, – заявіў ён.

Ён дадаў, што еўрапейцы павінны забяспечыць бяспеку Украіны, і ў такім выпадку калі Пуцін зноў уварваецца, то ён будзе ваяваць з “кааліцыяй ахвотных”, а не толькі з Украінай.

“І я магу дапамагчы: я ствару папярэднія санкцыі, якія знішчаць Расею ў выпадку трэцяга ўварвання. Усё гэта разам будзе прадухіляць трэцяе ўварванне, закончыць вайну годна і справядліва, і Кітай за гэтым назірае. Я не магу ўявіць лепшага чалавека на планеце, якога можна пасадзіць за стол перамоў з Пуціным, чым Трамп. У яго ёсць стасункі з прэзідэнтам Пуціным, і гэта добра”, – заявіў Грэм.

Сэнатар падкрэсліў, што прычына, па якой Пуцін будзе весці перамовы на Алясцы, палягае ў тым, што Трамп абвясціў, што збіраецца прадаваць зброю Еўропе, каб дапамагчы Украіне, і гэта занепакоіла Пуціна.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках