Легендарны хакеіст назваў умовы, пры якіх будзе гуляць з расейцамі
5- 12.08.2025, 15:22
- 7,482
Фота: Profimedia.sk
Адное з патрабаванняў - суд над Пуціным.
Былы чэшскі галкіпер клубаў НХЛ Дамінік Гашак расказаў, як павінна закончыцца вайна ва Украіне.
На старонцы ў X алімпійскі чэмпіён 1998 года падзяліўся сваім адказам на пытанне, якое яму задала расейская журналістка RIA News Sport. Гашэка спыталі, ці будзе ён гуляць, калі яго запросяць, у матчы паміж былымі зоркамі НХЛ і расейскай КХЛ, пра што нібыта дамовіліся Дональд Трамп і Пуцін. Чэшскі экс-хакеіст заявіў, што ён гатовы, назваўшы ўмовы для гэтага.
Today I was asked by a Russian journalist (Zarina) from RIA News Sport whether I would participate (if invited) in the match between former @NHL and Russian KHL stars, as Trump and Putin reportedly recently agreed. This is my answer 🧵
— Dominik Hasek (@hasek_dominik) August 11, 2025
"Я быў бы вельмі рады ўзяць удзел у матчы былых зорак НХЛ і КХЛ у момант, калі найбуйнейшыя злачынцы 21 стагоддзя на чале з Пуціным будуць асуджаныя за свае жудасныя злачынствы (як фашысты ў Нюрнбэргу ў 1946 годзе), з-за якіх больш за мільён чалавек былі забітыя і пакалечаныя, і калі Украіне будуць вернутыя ўсе яе тэрыторыі, уключаючы Крым. Калі ж падобны матч без выканання гэтых і іншых умоў (напрыклад, вяртанне дзясяткаў тысяч выкрадзеных дзяцей назад ва Украіну, пачатак выплаты ваенных рэпарацый і т. д.), то такі матч будзе фактычна рэкламай расейскай вайны. Гэта таксама будзе велізарнай падтрымкай для легалізацыі жудасных расейскіх злачынстваў, і прывядзе да далейшых забойстваў і калецтваў. Гэтак жа, як НХЛ, з удзелам расейскіх гульцоў, якія афіцыйна не асудзілі расейскую вайну, з'яўляецца велізарнай рэкламай расейскай імперыялістычнай вайны. А краіны ЗША і Канада, на жаль, дапусцілі на сваёй тэрыторыі гэтую рэкламу забойстваў”, — напісаў Гашак.
Адзначым, што Дамінік з пачатку поўнамаштабнага ўварвання актыўна падтрымлівае Украіну і заклікае адхіліць расейскіх спартоўцаў ад усіх міжнародных спаборніцтваў.