У Расеі «раптоўна» памёр кіраўнік рады дырэктараў «Уралкалія»
16- 12.08.2025, 15:41
- 18,346
Яму было 59 гадоў.
Раптоўна памёр старшыня рады дырэктараў расейскага «Уралкалія» Дзмітрый Восіпаў. Яму было 59 гадоў, паведаміла прэс-служба «Уралхіма».
Прычына смерці Восіпава не называецца.
Адзначаецца, што Восіпаў «унёс значны ўклад у развіццё хімічнай прамысловасці Расеі». З 2002 да 2007 года ён займаў кіроўныя пасады ў кампаніях галіны, у тым ліку на Кірава-Чапецкім хімічным камбінаце.
У 2007 годзе ён узначаліў «Уралхім», а ў 2011-м стаў намеснікам старшыні рады дырэктараў кампаніі. З 2013 да 2020 года Дзмітрый Восіпаў працаваў генеральным дырэктарам «Уралкалія».