9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі «АўтаВАЗ» адклаў масавы выпуск новай Lada

7
Расейскі «АўтаВАЗ» адклаў масавы выпуск новай Lada

Праз недахоп дэталей.

Масавая вытворчасць новага седана Lada Iskra пачнецца не раней за сакавік-красавік 2026 года. Пра гэта паведамляе «5 колесо» са спасылкай на партнёра «АўтаВАЗа» – кампанію БРТ, якая пастаўляе аўтазаводу дэталі. Цяпер набыць «Іскру» ў дылерскіх цэнтрах немагчыма: прадаўцы абмяжоўваюцца адказамі накшталт «паступіць найбліжэйшым часам» або «трохі пачакайце», пазбягаючы згадкі канкрэтных тэрмінаў пастаўкі, адзначае партал.

Афіцыйныя продажы мадэлі стартавалі 20 ліпеня, аднак статыстыка гаворыць сама за сябе. Паводле звестак «Аўтастата», у ліпені ў базе ДІБДР з'явілася толькі 21 зарэгістраванае аўто. З іх 20 машын аформілі на юрыдычныя асобы - магчыма, гэта выставачныя асобнікі для аўтасалонаў, і толькі адна «Іскра» стала ўласнасцю прыватнага ўладальніка. Прычыны пераносу запуску серыйнай вытворчасці «АўтаВАЗ» афіцыйна не называе. Аднак эксперты, апытаныя «5 колесом», мяркуюць, што затрымка звязаная з недахопам дэталяў, перабоямі ў пастаўках электронных кампанентаў і праблемамі лагістыкі.

У траўні кантралюючы АўтаВАЗ падведамасны Мінпрамторгу НАМІ (Цэнтральны навукова-даследчы аўтамабільны і аўтаматорны інстытут) апублікаваў звесткі аб узроўні лакалізацыі расейскіх аўтамабіляў. На форуме IMAF аналітык НАМІ Аляксандр Гарчакоў паведаміў, што найбольш высокі паказчык лакалізацыі ў краіне належыць Lada Granta – усяго 45,7%. Гэта рэзка кантрастуе з ранейшымі заявамі кіраўніка «АвтоВАЗа» Максіма Сакалова, які сцвярджаў, што Granta «практычна на 100%» лакалізаваная, а мадэльны шэраг Lada – больш чым на 90%.

Пасля пакідання Расеі французскай групай Renault, якая раней кантралявала «АўтаВАЗ», і ўвядзення санкцый, аўтаканцэрн быў вымушаны шукаць новых партнёраў для паставак дэталяў. Сёння значная частка дэталяў паступае з Кітая і Турцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках