Лукашэнка падпісаў указ аб наборы на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве
9- 12.08.2025, 16:56
- 5,180
У Беларусі набор на тэрміновую вайсковую службу праводзіцца два разы на год.
Лукашэнка 12 жніўня падпісаў указ №302 «Аб звальненні ў запас і наборы на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве», паведаміла прэс-служба дыктатара.
Дакументам прадугледжваецца набраць у верасні — лістападзе 2025 года на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня набору споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад набору, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас вайскоўцаў тэрміновай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.
Нагадаем, у Беларусі набор на тэрміновую вайсковую службу праводзіцца два разы на год — увесну і ўвосень.