9 снежня 2025, aўторак, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Сустрэча Трампа і Пуціна мае значэнне толькі для дачыненняў РФ і ЗША

6
Зяленскі: Сустрэча Трампа і Пуціна мае значэнне толькі для дачыненняў РФ і ЗША

Ніякіх пастаноў аб вайне РФ ва Украіне на гэтай сустрэчы быць прынята не можа.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што сустрэча лідараў Расеі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа на Алясцы мае значэнне толькі для іх двухбаковых дачыненняў. Са слоў украінскага лідара, ніякіх пастаноў аб вайне РФ ва Украіне на гэтай сустрэчы быць прынята не можа.

«Веру, што прэзідэнт ЗША гэта разумее», - сказаў Уладзімір Зяленскі журналістам. Пры гэтым ён пацвердзіў жаданне правесці трохбаковую сустрэчу з Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным.

На гэтым тыдні тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы паведамляў, што Уладзімір Зяленскі можа прыехаць на Аляску, дзе 15 жніўня пройдуць перамовы Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. Апошні пазней заявіў, што ўкраінскі прэзідэнт не будзе ўдзельнічаць у сустрэчы. Пры гэтым прэзідэнт ЗША паабяцаў у будучыні арганізаваць перамовы Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках