Беларус Івашка выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Грэцыі
- 12.08.2025, 18:27
Беларускі тэнісіст падолеў амерыканца.
Беларускі тэнісіст Ілля Івашка прабіўся ў другі раунд турніру серыі ATP Challenger Tour у грэцкім Херсанісасе з прызавым фондам $60 тысяч.
Сёння ў 1/16 фіналу беларус, які займае 819-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракаўся з амерыканцам Крысціянам Лангма, у якога 351-я пазіцыя, і перамог у трохсэтавым паядынку - 6:3, 1:6, 7:6 (8:6). Матч доўжыўся 3 гадзіны 12 хвілін. У 1/8 фіналу спаборнікам беларускага тэнісіста будзе брытанец Хары Уэндэлкен (507). Ілля Івашка прабіўся ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, перамогшы грэка Крыстаса Антанапуласа (1986-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:4, 6:1 і ізраільскага тэнісіста Аміта Валеса (873) - 3:6, 6:1, 6:0.
У першым раундзе жаночага турніру катэгорыі ITF-15 у Астане беларуская тэнісістка Ганна Кубарава (776) перамагла прадстаўніцу Узбекістана Дыяну Якаўлеву (1419) - 6:2, 6:0. У 1/8 фіналу Кубарава сустрэнецца з расейкай Усціняй Лекамцавой (1102). Беларуска Дар'я Хамуцянская саступіла ў дзвюх партыях расейскай тэнісістцы Кацярыне Хайрудзінавай (932) - 1:6, 4:6.
Спаборніцтвы ў Грэцыі скончацца 16 жніўня, а ў Казахстане - днём пазней, 17 жніўня.