Каля Запарожскай АЭС зафіксаваны дым
- 12.08.2025, 19:06
- 2,306
Фотафакт.
У раёне грузавога порта часова акупаванай Запарожскай атамнай электрастанцыі зафіксаванае задымленне. Дакладнае месца ўзгарання і магчымыя наступствы ўдакладняюцца, адзначылі ў прэс-службе Міністэрства энэргетыкі Украіны.
У ведамстве ўказалі, што гэты порт размешчаны за межамі перыметра самой ЗАЭС. У Мінэнэрга Украіны нагадалі, што сталае размяшчэнне краінай-агрэсаркай на тэрыторыі станцыі тэхнікі і сваіх салдат і бесперапынны псіхалагічны ціск на персанал АЭС з'яўляецца грубым парушэннем прынцыпаў ядзернай бяспекі.

Там папярэдзілі, што ўсе правакацыйныя дзеянні на гэтай атамнай электрастанцыі могуць прывесці да катастрафічных наступстваў для ўсяго кантынента.
Два дні таму войскі РФ пашкодзілі Вонкавы крызісны цэнтр Запарожскай АЭС. Расея працягвае выкарыстоўваць станцыю ў якасці «ядзернага шчыта» для прыкрыцця абстрэлаў тэрыторыі Украіны.