У Google хочуць выкупіць браўзэр Chrome за $34,5 млрд
9- 12.08.2025, 19:34
- 4,750
Браўзэр хоча выкупіць ШІ-стартап.
12 жніўня стала вядома, што амерыканская кампанія Perplexity, якая займаецца распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту (ШІ), зрабіла прапанову аб куплі ў карпарацыі Alphabet (былая Google) яе браўзэра Chrome за $34,5 млрд. Аферта не ўзгодненая з Alphabet, фактычна з'яўляючыся спробай варожага паглынання.
Паводле звестак The Wall Street Journal, увесь стартап Perplexity ацэньваецца прыкладна на $18 млрд, а ацэнка Chrome складае ад $20 млрд да $50 млрд. Прадстаўнікі Perplexity паведамілі WSJ, што фінансаванне аферты падтрымалі «шэраг інвестараў, у тым ліку некаторыя буйныя венчурныя фонды».
Эксперты скептычна ставяцца да перспектывы выкупу Chrome ШІ-стартапам. Пры гэтым яны адзначаюць, што цяпер улады ЗША праводзяць у дачыненні да Alphabet антыманапольнае расследаванне. Яго вынікам можа стаць пастанова аб прымусовым выдзяленні са складу карпарацыі часткі актываў, у тым ліку і браўзэра Chrome.