Раналду будзе гуляць на «бульбяным полі» ў Ерэване праз канцэрт Джэніфер Лопэс
3- 12.08.2025, 20:03
- 8,636
Газон цалкам знішчаны.
Газон на рэспубліканскім стадыёне сапсаваны перад адборачным матчам чэмпіянату свету ў футболе 2026 года.
Поп-зорка Джэніфер Лопэс гэтым летам праводзіць маштабнае сусветнае турнэ All Night-LIVE IN 2025. З канцэртам спявачка заехала і ў Арменію, дзе спявала на футбольным стадыёне ў Ерэване.
А пасля канцэрту высветлілася, што газон цалкам знішчаны. Трава вельмі жоўтая і ўсюды бачныя сляды ад пакрыцця, якое было на газоне.
6 верасня Зборная Арменіі на рэспубліканскім стадыёне павінна прыняць каманду Партугаліі ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату свету-2026.
"Менш чым праз месяц у Арменію прыбудзе суперзорка футбола Крышціяну Раналду, які па папулярнасці не саступае Джэй Ло. І мяркуючы з усяго гульня будзе праходзіць на бульбяным полі", - цытуюць армянскія СМІ лідара фан-руху FAF Сяргея Джанджаяна.
