9 снежня 2025, aўторак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі БПЛА «Арлан» знайшлі на пляжы ў Балгарыі

Расейскі БПЛА «Арлан» знайшлі на пляжы ў Балгарыі

ФОТАФАКТ.

На адным з пляжаў Балгарыі выявілі беспілотнік - імаверна, расейскі выведвальны БПЛА «Арлан».

Пра гэта інфармуе «Еўрапейская праўда».

Разбіты БПЛА выявілі адпачывальнікі на пляжы «Хармані» каля горада Сазопаль, які размешчаны на ўзбярэжжы Чорнага мора паблізу Бургаса ў паўднёвай частцы краіны.

Са стану крылаў і корпуса апарата ў Міністэрстве абароны Балгарыі выказалі здагадку, што ён прабыў у вадзе ўжо некалькі месяцаў. Афіцыйных здагадак наконт мадэлі апарата не агучылі.

Журналісты балгарскага «Радыё Свабода» па фатаграфіях мяркуюць, што, хутчэй за ўсё, гэта расейскі выведвальны БпЛА «Арлан-10», страчаны падчас выкарыстання ў вайне РФ супраць Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках