9 снежня 2025, aўторак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка засталася без партнёра ў міксце на US Open

5
Сабаленка засталася без партнёра ў міксце на US Open

Беларуска павінна была гуляць у пары з балгарынам Дзімітравым.

Балгарскі тэнісіст Грыгор Дзімітраў афіцыйна абвясціў аб адмове ад удзелу ў Адкрытым чэмпіянаце ЗША, які стартуе на наступным тыдні. Прычынай зняцця 34-гадовага тэнісіста стала атрыманая падчас «Уімблдона» траўма.

Першапачаткова Дзімітраў спадзяваўся аднавіцца да пачатку US Open, але пасля стала ясна, што часу на гэта не стае.

Адмова балгарына ад выступаў наўпрост уплывае на планы Арыны Сабаленкі, бо беларуска, якая не выступала ў міксце шэсць гадоў, мела намер аб'яднаць намаганні з Дзімітравым. Цяпер гэты дуэт у Нью-Ёрку гледачы не ўбачаць, і пакуль незразумела, ці будзе Сабаленка шукаць новага партнёра ці ж сканцэнтруецца на звыклым адзіночным разрадзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках