9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украінскія войскі дасягнулі мяжы з Расеяй у двух месцах

4
Зяленскі: Украінскія войскі дасягнулі мяжы з Расеяй у двух месцах

УСУ вярнулі пад кантроль 6 з 18 важных пунктаў.

Расейскія войскі спрабуюць да 15 жніўня прадэманстраваць «поспехі» на фронце для фармавання жаданага інфармацыйнага фону перад сустрэчай правадыра Крамля Уладзіміра Пуціна з Дональдам Трампам.

Пра гэта прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сказаў падчас размовы з журналістамі ў аўторак, 12 жніўня, паведамляе «Укрінфарм».

«Самая складаная сітуацыя - Краматорск, Дабраполле - Краматорск. Што там адбылося? Групы расейцаў прасунуліся блізу 10 кіламетраў у некалькіх пунктах. Усе яны без тэхнікі, толькі зброя ў руках. Некаторыя ўжо знойдзеныя, часткова знішчаныя, часткова ўзятыя ў палон. Іншых таксама знойдзем і знішчым найбліжэйшым часам. Задача гэтага прасоўвання нам зразумелая. Да 15 жніўня сфармаваць пэўную інфармацыйную прастору, перад сустрэчай Пуціна з Трампам, асабліва ў амерыканскай прасторы, што Расея ідзе наперад, прасоўваецца, а Украіна страчвае», — сказаў Зяленскі.

Ён адзначыў, што сілы абароны маюць станоўчыя вынікі. У Сумскай вобласці Украіна вярнула пад кантроль 6 з 18 важных пунктаў, раней акупаваных або стратэгічна важных. Украінскія войскі таксама дасягнулі мяжы з Расеяй у двух месцах і прасунуліся яшчэ на 900 метраў углыб тэрыторыі супраціўніка.

Зяленскі дадаў, што ў Луганскай вобласці ўкраінскія падраздзяленні прасунуліся на 1 км углыб варожых пазіцый, а на Запарожскім і Харкаўскім кірунках пазіцыі ўтрымліваюцца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках