9 снежня 2025, aўторак, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя дэталі перамоў Зяленскага, Трампа і лідараў Еўропы

2
Сталі вядомыя дэталі перамоў Зяленскага, Трампа і лідараў Еўропы

Запланаваны тры асобныя онлайн-сустрэчы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правядзе размову з лідарамі краін Еўропы і прэзідэнтам ЗША Трампам 13 жніўня. Запланаваны тры асобныя онлайн-сустрэчы.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Зяленскі і лідары Еўропы сустрэнуцца з Трампам у віртуальным фармаце перад ягоным самітам з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

Як паведаміў спікер урада Нямеччыны, відэаканферэнцыя Трампа з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі чакаецца сёння а 12:00 паводле Грынвіча (15:00 паводле Кіева). На ёй будуць прысутнічаць лідары Нямеччыны, Фінляндыі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Польшчы і ЕЗ. Таксама ў онлайн-сустрэчы возьме ўдзел Генеральны сакратар NАТО Марк Рутэ.

Пасля гэтага Трамп і віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс пагутараць з еўрапейскімі лідарамі на асобнай онлайн-сустрэчы, якая запланаваная на 13:00 паводле Грынвіча (16:00 па Менску).

Затым а 14:30 паводле Грынвіча (17:30 паводле менскага часу) адбудзецца онлайн-сустрэча «кааліцыі ахвотных», якая працуе над планамі падтрымкі Украіны ў выпадку спынення агню.

Як піша выданне, паўдзясятка высокапастаўленых еўрапейскіх чыноўнікаў паведамілі, што яны бачаць рызыку ўкладання пагаднення, якое будзе неспрыяльным для Еўропы і бяспекі Украіны. З іх словах, еўрапейскае адзінства будзе жыццёва важным, калі гэта адбудзецца.

«Крыніца, знаёмая з унутранымі абмеркаваннямі ў ЗША, паведаміла, што нельга выключаць магчымасці таго, што Трамп будзе імкнуцца ўкласці пагадненне непасрэдна з Пуціным без удзелу Украіны ці Еўропы. Але крыніца выказала сумнеў у гэтым, адзначыўшы, што гэта можа стварыць праблемы з Кіевам і ЕЗ», - піша Reuters.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках